Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.11.2021

Завяршыў работу І З’езд навуковых саветаў МААН

26 лістапада 2021 года ў НАН Беларусі завяршыў работу І З’езд навуковых саветаў Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). Ён праводзіўся паралельна з ІІІ Форумам вучоных дзяржаў-удзельніц СНД, у ім прынялі ўдзел (у вочным і анлайн фарматах) кіраўнікі і вядучыя вучоныя акадэмій навук і найбуйнейшых навуковых і даследчых цэнтраў шэрагу дзяржаў, уключаючы дэлегацыі ад Беларусі, Расіі, Кітая, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Украіны.

Выступаючы на І З’ездзе навуковых саветаў МААН, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік МААН, акадэмік Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што «роля навуковых саветаў у асацыяцыі цяжка пераацаніць: у іх задачы ўваходзяць аналіз дасягненняў, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў і прагназаванне развіцця навуковых саветаў МААН у кантэксце развіцця навукі ў дзяржавах-членах МААН і сусветнай навукі ў цэлым; навукова-кансультатыўнае і экспертнае забеспячэнне дзейнасці МААН; папулярызацыя і прапаганда навукі, навуковых ведаў, дасягненняў вучоных; у цэлым яны забяспечваюць каардынацыю супрацоўніцтва паміж даследчымі цэнтрамі розных краін па ключавых даследчых вектарах».

На З’ездзе таксама было адзначана, што Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук, адказваючы на выклікі часу, сфарміравала навуковыя саветы па прыярытэтных галінах навукі і тэхналогій. Сёння іх 23. Кола кампетэнцый шырокае: ад найважнейшых навуковых праблем у галіне вірусалогіі, космасу, новых матэрыялаў, нанатэхналогій і нанаіндустрыі, нафтахіміі, біятэхналогій да матэматыкі, геаграфіі і геалогіі, сельскай гаспадаркі, гісторыі, навуказнаўства, кнігавыдання і кніжнай культуры, па іншых напрамках.

Удзельнікі Форуму казалі пра тое, што сягоння сітуацыя ў свеце хутка змяняецца. Сучасная рэальнасць ставіць усіх перад новымі глабальнымі пагрозамі. Для іх пераадолення неабходныя рашэнні, звязаныя з маштабнымі міждысцыплінарнымі навуковымі даследаваннямі, якія закранаюць сур’ёзныя праблемы. І асаблівую ролю ў рашэнні дадзеных праблем павінны сыграць вучоныя.

Падчас работы І З’езду навуковых саветаў МААН 24 – 26 лістапада 2021 года былі разгледжаны асноўныя рэзультаты дзейнасці і перспектывы работы навуковых саветаў МААН, пытанні далейшага супрацоўніцтва па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі. Вучоныя розных краін выступілі з навуковымі дакладамі, абмеркавалі вынікі даследавання сучаснага стану акадэмічнай навукі ў акадэміях навук-членах МААН, узаемадзеянне батанічных садоў краін СНД, работу навуковага савета па вірусалогіі, перспектывы міжнароднага супрацоўніцтва ў вывучэнні праблемных экасістэм, развіццё міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў касмічных даследаваннях і іншыя актуальныя праблемы.

У рамках З’езду прайшлі пасяджэнні Савета маладых вучоных МААН (у фармаце відэаканферэнцыі), навуковага савета па нафтахіміі МААН і навуковага савета па ахове інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій МААН.

Члены навуковых саветаў наведалі навуковыя арганізацыі Акадэміі навук.
Па выніках работы прынята рэзалюцыя З’езду навуковых саветаў МААН.


Тэгi
#форумы