Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.12.2021

У НАН узнагародзяць пераможцаў конкурсу на лепшую ідэю ў галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі

3 снежня 2021 года (пятніца) у 14.00 у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшую ідэю (навуковую працу, сродак нагляднай агітацыі) у галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі з уручэннем дыпломаў I, II, III ступені і сертыфікатаў. Лепшымі сталі 25 удзельнікаў і аўтарскіх калектываў.

Дадзены конкурс быў аб’яўлены ў пачатку лютага 2021 года. Яго арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Генеральная пракуратура, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі. Задачы конкурсу: узмацненне ролі навукі ў забеспячэнні законнасці і правапарадку, развіццё навуковых асноў супрацьдзеяння злачынствам і карупцыі. Спаборніцтва проводзілася па дзвюх намінацыях: «Лепшая публікацыя» і «Лепшы сродак нагляднай агітацыі». У першай намінацыі выдзяляліся такія катэгорыі, як лепшая манаграфія, дысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, лепшы падручнік ці вучэбны дапаможнік, лепшы навуковы артыкул, навуковая публікацыя, навукова-папулярны артыкул. У другой намінацыі дзве катэгорыі: лепшы відэаролік і лепшы плакат. Конкурс праводзіўся ў адзін этап з 15 лютага 2021 г. па 3 снежня 2021 г.

Інстытутам эканомікі НАН Беларусі з 15 лютага 2021 г. па 15 верасня 2021 г. ажыццяўляліся прыём і сістэматызацыя конкурсных матэрыялаў. За ўказаны перыяд паступіла 205 заявак ад удзельнікаў з больш як 170 дзяржаўных органаў і арганізацый дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці (усяго 227 работ). Усе атрыманыя матэрыялы былі сістэматызаваныя па катэгорыях і намінацыях. Па колькасці работ самай шматлікай стала намінацыя «Лепшы плакат», у якой было прадстаўлена 154 работы. У намінацыі «Лепшы відэаролік» налічваецца 43 работы. У намінацыі «Лепшая навуковая праца» прадстаўлена 30 работ (18 навуковых артыкулаў, 5 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку сцэнарна-метадычны дапаможнік, 6 манаграфій і 1 дысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук). Вялікая колькасць конкурсных работ паступіла ад устаноў дашкольнай адукацыі, устаноў сярэдняй і сярэднеспецыяльнай, а таксама прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Работы супрацоўнікаў дадзеных арганізацый пераважна прадстаўлены ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік». Усе матэрыялы былі алічбаваныя. Конкурсныя матэрыялы былі накіраваны ва ўстаноўленым парадку кожнаму члену журы. З 16 верасня па 1 лістапада 2021 г. была ажыццёўлена экспертная ацэнка конкурсных матэрыялаў членамі жюры конкурсу. 5 лістапада 2021 года адбылося выніковае пасяджэнне журы, падведзены вынікі экспертнай ацэнкі матэрыялаў конкурсу. Шляхам адкрытага галасавання выяўлены пераможцы конкурсу. Імі сталі 25 удзельнікаў і аўтарскіх калектываў. Сярод пераможцаў конкурсу – прадстаўнікі УА «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь», БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага інстытута МУС, навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь і інш.