Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.12.2021

Акадэмічная гадзіна для моладзі Саюзнай дзяржавы

6 снежня 2021 года ў 11.00 у актавай зале Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (вул. Сурганава, 6) адбыўся лекторый у рамках праекта «Акадэмічная гадзіна для моладзі Саюзнай дзяржавы».

У праграме:
1. Лекцыя «Камп’ютарнае мадэляванне патэнцыяльных лекавых прэпаратаў» генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Тузікава Аляксандра Васільевіча.
2. Лекцыя «Суперзадачы для суперкамп’ютараў» доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара РАН, дырэктара Інстытута вылічальнай матэматыкі і матэматычнай геафізікі СА РАН Міхаіла Аляксандравіча Марчанкі.
У Расіі лекцыі адбыліся ў малой зале Дома вучоных СА РАН.

Тэгi
#лекцыі