Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2021

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у першым Дзелавым форуме Еўразійскага эканамічнага саюза «Касмічная інтэграцыя»

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у першым Дзелавым форуме Еўразійскага эканамічнага саюза «Касмічная інтэграцыя», які адбыўся 3 снежня ў Маскве.

На форуме выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Агенцтва па касмічных даследаваннях, акадэмік Уладзімір Гусакоў. Як заявіў кіраўнік дэлегацыі НАН Беларусі, «касмічная сфера вызначана як адна з прыярытэтных сфер інавацыйнага развіцця Беларусі, што прадугледжвае шырокую інтэграцыю беларускіх навуковых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў касмічнай галіны ў рамках міжнародных навукова-тэхнічных праектаў з дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза». Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца ўдзел нашай краіны ў міждзяржаўнай праграме ЕАЭС па інтэграцыі наяўных і перспектыўных нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і гатоўнасць яе да практычнай рэалізацыі з 2022 года. «Адным з ключавых праектаў праграмы з’яўляецца стварэнне ў кааперацыі расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў расійска-беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі на базе двух перспектыўных касмічных апаратаў звышвысокай раздзяляльнай здольнасці 0,35 м з забеспячэннем запуску першага з іх у 2025 годзе і фарміраваннем вытворчага задзелу для стварэння другога. Эскізнае праектаванне сістэмы ажыццяўлялася пры фінансаванні Дзяржкарпарацыі «Раскосмас» і завершана ў 2020 годзе»,  падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што Міждзяржаўная праграма з’яўляецца першым глабальным кааперацыйным праектам краін Еўразійскага эканамічнага саюза, прыкладам інтэграцыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў у сферы прамысловых і камерцыйных касмічных тэхналогій. У канцы свайго выступу Уладзімір Гусакоў выразіў надзею, што дзяржавамі-членамі, пры каардынацыйнай ролі Еўразійскай эканамічнай камісіі, будуць прынятыя ўсе неабходныя меры для забеспячэння рэалізацыі праграмы ва ўстаноўлены тэрмін.

У рамках першага Дзелавога форуму ЕАЭС «Касмічная інтэграцыя», які прайшоў у Маскве, адбылася рабочая сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Генеральным дырэктарам Дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Дзмітрыем Рагозіным. Сустрэча была прысвечана актуальным пытанням развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з рэалізацыяй сумесных праектаў у сферы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, узаемадзеяння ў галіне пілатуемай касманаўтыкі, фарміравання і рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы па камічнай тэматыцы. У прыватнасці, бакі абмяняліся інфармацыяй аб прынятых мерах па рэалізацыі сумеснага праекта па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага прасторавага раздзялення 0,35 м (РБКА) і расійска-беларускай касмічнай сістэмы на яго аснове. РБКА ствараецца ў рамках Міждзяржаўнай праграмы ЕАЭС па інтэграцыі нацыянальных крыніц даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі на аснове наяўных і перспектыўных касмічных апаратаў дзяржаў-членаў ЕАЭС. На наступным тыдні ў НАН Беларусі запланавана правядзенне чарговага пасяджэння сумеснай расійска-беларускай рабочай групы па змесце перспектыўных праграм Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама па развіцці супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Дзяржкарпарацыі «Раскосмас».

3 снежня 2021 года ў Маскве (гасцініца «Прэзідэнт-Атэль») адбыўся 1-ы Дзелавы форум Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) «Касмічная інтэграцыя». У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя НАН Беларусі. У рамках форуму былі абмеркаваны пытанні лічбавізацыі ракетна-касмічнай галіны на прасторы ЕАЭС, перспектывы прамысловага супрацоўніцтва, а таксама выкарыстання вынікаў касмічнай дзейнасці ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця краін ЕАЭС і перспектыў супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных і прыкладных касмічных навук.

Тэгi
#форумы