7 снежня 2021 года ў 15.00 у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё адзінага ў Беларусі «Рэспубліканскага цэнтра вывучэння мікрабіёму».
Цэнтр ужо задзейнічаны ў выкананні шэрага ўнікальных праектаў, напрыклад, «Роля мікрабіёму ў рэалізацыі асаблівасцей геному доўгажыхароў Беларусі». Супрацоўнікі Цэнтра былі прыцягнуты для аказання кансультацый у выпадку цяжкага працякання захворвання неўстаноўленай этыялогіі. Упершыню ў Беларусі праведзена паралельнае вывучэнне поўнага экзому пацыенткі і мірабіёму. У цяперашні час такі аналіз магчымы толькі ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Праведзенае даследаванне дазволіла скарэкціраваць хірургічнае і медыкаментознае лячэнне і дасягнуць поспеху. Як адзначыў на ўрачыстым адкрыцці намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, Цэнтр створаны па ініцыятыве Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. «Вывучэнне мікрабіёму – вельмі важны і актуальны напрамак, які ўяўляе цікавасць для медыцыны, сельскай гаспадаркі, крыміналістыкі, іншых галін. Мікрабіём – гэта сукупнасць вялікай колькасці мікраарганізмаў у арганізме чалавека. Колькасць генаў гэтых мікраарганізмаў у разы перавышае колькасць генаў чалавека. Сёння мікрабіём разглядаецца як самастойны орган, які ўплывае на многія функцыі арганізма, у тым ліку на імунітэт. Мы вырашылі, што час сканцэнтраваць намаганні вучоных у Інстытуце генетыкі і цыталогіі», паясніў ён.
Адкрыццё «Рэспубліканскага цэнтра вывучэння мікрабіёму» адбылося ў рамках правядзення Міжнароднай канферэнцыі «Пераўтварэнне геномаў. Х Жэбракаўскія чытанні».