Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.12.2021

Круглы стол-выстава «Нетыповы Багдановіч» (да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча)

9 снежня 2021 года ў 15.00 у інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) адбудзецца Круглы стол-выстава «Нетыповы Багдановіч».

У ім прымуць удзел супрацоўнікі філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы», ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава з дзвюх частак, прысвечаная жыццю і творчасці аднаго з самых вядомых і любімых класікаў беларускай літаратуры. Экспазіцыю адной з іх - «Незгасальная зорка паэта» - складаюць прыжыццёвыя выданні і першыя публікацыі Максіма Багдановіча, уключаючы публіцыстыку. Літаратурная спадчына паэта ў сучасных перавыданнях, даследаванні творчасці і біяграфіі, пераклады твораў на іншыя мовы прадстаўлены ў раздзеле «Я не самотны, я кнігу маю...». У адкрыцці выставы прымуць удзел дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Груша і дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Васільевіч Саверчанка. Уваход вольны.