Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.12.2021

Адбыўся візіт дэлегацыі навуковага кіраўніцтва і экспертаў кампаніі Huawei

15 снежня 2021 г. адбыўся візіт навуковага кіраўніцтва і экспертаў кампаніі Huawei на чале з Прэзідэнтам Расійскага даследчага інстытута Huawei Т’енам Сінпу (Tian Xingpu) у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

Дэлегацыя наведала пастаянную выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці» і пазнаёмілася з новымі распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі, уключаючы ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў», Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі, Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава, НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве.

У ходзе сустрэчы з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжыкам было абмеркавана пытанне рэалізацыі навуковага супрацоўніцтва НАН Беларусі з кампаніяй Huawei і магчымасцей яго пашырэння, у тым ліку ў галіне матэматычных задач тэорыі граф і аптымізацыі, цэлалікавага праграмавання. Падчас сустрэчы дырэктарам ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі» А.В. Тузікавым была зроблена прэзентацыя, прысвечаная асноўным напрамкам дзейнасці інстытута, а таксама прадстаўлены праект для сумеснай рэалізацыі.