Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.12.2021

17 снежня 2021 года – сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

17 снежня 2021 г. у Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-і паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У парадку дня сесіі – выбары правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. У гэты ж дзень адбудуцца выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 9.00 да 9.45. Сесія пачне сваю работу ў 10.00.