Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.12.2021

У Акадэміі навук прайшла Адкрытая дыскусія (Open Day)

16 снежня 2021 г. на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена Адкрытая дыскусія (Open Day), арганізатарам якой выступілі НАН Беларусі і кампанія Huawei (КНР).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і Прэзідэнт Расійскага даследчага інстытута Huawei Т’ен Сінпу. У Адкрытай дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі ДНУ «Інстытут матэматыкі НАН Беларусі», ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі», Расійскага даследчага інстытута Huawei, Мінскага даследчага цэнтра ТАА «Бел Хуавэй Тэхноладжыс», Санкт-Пецярбургскага даследчага цэнтра Huawei, Навасібірскага даследчага цэнтра Huawei і інш.

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі выступілі з прэзентацыямі і дакладамі па пытаннях развіцця кааперацыі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі. Указаныя галіны беларускія і кітайскія арганізацыі ўключылі ў шэраг прыярытэтных для наступнай рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў.

Тэгi
#open day