Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.12.2021

У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

17 снежня 2021 года падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У выніку адкрытага галасавання выбраны 12 замежных членаў НАН Беларусі, аўтарытэтных вучоных з сусветнымі імёнамі.

Замежнымі членамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбраны:
1. Глазьеў Сяргей Юр’евіч, дарадца Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, акадэмік РАН, доктар эканамічных навук, прафесар;
2. Доннік Ірына Міхайлаўна, віцэ-прэзідэнт РАН, акадэмік РАН, доктар біялагічных навук, прафесар;
3. Жэлеў Мікалай, дырэктар Цэнтра біятэхналогіі ва Універсітэце Абярдзіна (Вялікабрытанія (Шатландыя)), Прэзідэнт Сусветнай федэрацыі BioDiscovery;
4. Журынаў Мурат Журынавіч, Прэзідэнт РГА «Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Казахстан», акадэмік НАН Рэспублікі Казахстан, доктар хімічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Казахстан у галіне навукі, тэхнікі і адукацыі;
5. Кандыбовіч Сяргей Львовіч, Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі;
6. Кавальчук Міхаіл Валянцінавіч, Прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут», член-карэспандэнт РАН, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
7. Краснікаў Генадзій Якаўлевіч, акадэмік-сакратар Аддзялення нанатэхналогій і інфармацыйных тэхналогій РАН, генеральны дырэктар АТ «НДІМЭ», старшыня Савета дырэктараў АТ «Мікрон», акадэмік РАН, доктар тэхнічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі;
8. Муніс Дундар (Munis Dundar), Прэзідэнт Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі (Турцыя), прафесар медыцынскай генетыкі;
9. Навумавец Антон Рыгоравіч, член Прэзідыума НАН Украіны, акадэмік НАН Украіны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны;
10. Пармон Валянцін Мікалаевіч, Старшыня Сібірскага аддзялення РАН – віцэ-прэзідэнт РАН, акадэмік РАН, доктар хімічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі;
11. Фарход Рахімі, Прэзідэнт Акадэміі навук Таджыкістана, акадэмік Акадэміі навук Таджыкістана, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар;
12. Чахонін Уладзімір Паўлавіч, віцэ-прэзідэнт РАН, акадэмік РАН, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі.

На сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ганаровы дыплом замежнага члена НАН Беларусі ўручаны Мунісу Дундару, Прэзідэнту Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі (Турцыя), прафесару медыцынскай генетыкі.

17 снежня 2021 года ў НАН Беларусі адбылася сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яе рабоце прынялі ўдзел каля трохсот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай, галіновай навукі, члены Прэзідыума НАН Беларусі, вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя вучоныя краіны. У парадку дня – выбары правадзейных членаў (акадэмікаў), членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі і замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.