Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.12.2021

Батанічны сад запрашае на выставу-кірмаш «Тайна навагодняга лесу»

З 21 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года, з 11:00 да 16:00 Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае ўсіх на выставу-кірмаш «Тайна навагодняга лесу».

Тут вы знойдзеце навагоднія тавары ручной работы з прыродных матэрыялаў, зможаце наведаць цікавую выставу і набыць хатнія расліны, навагоднюю елку і смачныя цукаты з журавін і айвы для каляднай выпечкі, нават паслухаць такія беларускія казкі, як “Дзед і жораў”, “Каток-залаты лабок”, “Свіны кажушок”, “Не сілай, а розумам”, “Жабкі і чарапаха”.

Месца правядзення: Выставачная зала (галоўны корпус, уваход з боку Алеі клёна серабрыстага).

Тэгi
#выставы