На Дошку гонару могуць быць занесены арганізацыі НАН Беларусі, якія дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці па выніках работы за 2021 год.
Абавязковай умовай занясення на Дошку гонару арганізацый з’яўляецца забеспячэнне высокіх паказчыкаў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, аховы працы і тэхнікі бяспекі, у тым ліку адсутнасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Колькасць месцаў на Дошцы гонару – 9, у тым ліку для навуковых арганізацый – 7, для арганізацый вытворчай сферы – 1, для арганізацый сацыяльнай сферы – 1.
Для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі рыхтуюць заявачныя матэрыялы, якія ўключаюць:
ліст-прадстаўленне, падпісаны кіраўніком арганізацыі;
кароткую анатацыю важнейшых дасягненняў арганізацыі за 2021 год са звесткамі пра вынікі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці арганізацыі і яе ўнёсак у рашэнне буйных народна-гаспадарчых задач, а таксама пра выкананне абавязковых умоў занясення на Дошку гонару, падпісаную кіраўніком, галоўным бухгалтарам і старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі;
табліцу асноўных паказчыкаў ацэнкі дзейнасці арганізацыі за справаздачны год (для навуковых арганізацый згодна з дадаткам 1, для арганізацый вытворчай сферы згодна з дадаткам 2, для арганізацый сацыяльнай сферы згодна з дадаткам 3 да Палажэння аб Дошцы гонару НАН Беларусі, зацверджанага пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 17 снежня 2010 г. № 596), падпісаную кіраўніком і галоўным бухгалтарам арганізацыі і ўзгодненую са структурнымі падраздзяленнямі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Арганізацыі, замацаваныя за аддзяленнямі НАН Беларусі, да 21 лютага 2022 г. падаюць заявачныя матэрыялы ў аддзяленні НАН Беларусі.
Арганізацыі, не замацаваныя за аддзяленнямі НАН Беларусі, вылучаюцца для занясення на Дошку гонару НАН Беларусі шляхам самавылучэння і да 21 лютага 2022 г. падаюць заявачныя матэрыялы ў Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406).
Тэлефоны для даведак: 275-24-56; 358-28-26.