Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.01.2022

У арганізацыях НАН Беларусі праходзяць дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні Праекта абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У арганізацыях НАН Беларусі працягваецца абмеркаванне Праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Кожны можа ўнесці прапанову ў апублікаваны нядаўна праект. Усе прапановы будуць аналізавацца, абагульвацца спецыяльнай рабочай групай і накіроўвацца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Абмеркаванне змяненняў у грамадска-палітычным жыцці краіны, якія маюць адбыцца, праходзіць у жывой і дыскусійнай абстаноўцы з вынясеннем канкрэтных прапаноў. Так, напрыклад, дыялогавыя пляцоўкі адбыліся 18 студзеня 2022 года на Дзвінскай эксперыментальнай лясной базе Інстытута лесу НАН Беларусі (Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г.п. Падсвілле), 17 студзеня 2022 года – у Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі. Калектывы арганізацый адзінагалосна падтрымалі прапанаваныя змяненні і дапаўненні Асноўнага закона краіны.