Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.01.2022

Магістранты і выпускнікі ІПНК сталі лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

Магістранты і выпускнікі ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў» па традыцыі прынялі ўдзел у XXVIII Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў, які праводзіцца штогод Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках конкурсу былі высока ацэнены:

Кур’янчык Таццяна Генадзьеўна, выпускніца 2021 года па спецыяльнасці «Біялогія», якая атрымала званне лаўрэата ў секцыі «Біялогія, біяэкалогія і біяэкалагічныя працэсы. Навуковыя асновы біятэхналагічных працэсаў, біяінжынерыя» (навуковы кіраўнік – Козел Мікалай Уладзіміравіч, к.б.н., дацэнт, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі);
Шаркова Нона Вітальеўна, выпускніца 2021 года па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства», праца якой удастоена 2-й катэгорыі ў секцыі «Мастацтва, фальклор, мастацкія і этнакультурныя традыцыі Беларусі. Культуралогія. Дызайн» (навуковы кіраўнік – Жук Валерый Іванавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі);
Жаканава Ксенія Андрэеўна, магістрантка па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства», праца якой удастоена 3-й катэгорыі ў секцыі «Мастацтва, фальклор, мастацкія і этнакультурныя традыцыі Беларусі. Культуралогія. Дызайн» (навуковы кіраўнік – Ліхач Тамара Уладзіміраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі);
Буры Антон Васільевіч, выпускнік 2021 года па спецыяльнасці «Фізіка», праца якога ўдастоена 2-й катэгорыі ў секцыі «Фізіка тэарэтычная і эксперыментальная. Фізічныя асновы стварэння опта-, мікра- і нанаэлектронных матэрыялаў, прыбораў і сістэм» (навуковы кіраўнік – Радзькоў Віктар Міхайлавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі);
Дарашэнка Ганна Яўгенаўна і Маслава Любоў Юр’еўна, выпускніцы 2021 года па спецыяльнасці «Хімія», працы якіх удастоены 1-й катэгорыі ў секцыі «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік – Круцько Валянціна Канстанцінаўна, к.х.н., дацэнт, Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі);
Дзікая Анастасія Сяргееўна, магістрантка па спецыяльнасці «Хімія», праца якой удастоена 2-й катэгорыі ў секцыі «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік – Іванец Андрэй Іванавіч, д.х.н., дацэнт, прафесар ІПНК НАН Беларусі).

Лепшыя з ліку пераможцаў конкурсу падтрымліваюцца спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па праграме сацыяльнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў і ўключаюцца ў рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі.