21 студзеня 2022 года ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў IX гарадскога фестывалю праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў «Спасціжэнне і творчасць».
У ёй прынялі ўдзел больш за 200 вучняў 24 класаў сталічных школ, бацькоў і педагогаў. Урачыстасць прайшла ў рамках праграмы Дзён адчыненых дзвярэй, якія НАН Беларусі праводзіць у кантэксце святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі і 100-годдзю Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).
Фестываль праводзіцца штогод па ініцыятыве Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі пры актыўным удзеле Савета маладых вучоных НАН Беларусі і арганізацыйнай падтрымцы гімназіі №18 г. Мінска. Мэта Фестывалю – стварэнне умоў для фарміравання ўстойлівага інтарэсу да пазнавальнай дзейнасці і навуковых ведаў у вучняў пачатковых класаў у працэсе вучэбна-даследчай і праектнай дзейнасці, выяўленне і развіццё пазнавальных здольнасцей, схільнасцей і інтарэсаў малодшых школьнікаў. Фестываль праводзіцца сярод вучняў 24 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска.
Усяго на фестываль «Спасціжэнне і творчасць» былі прадстаўлены 262 вучэбна-даследчыя работы і праекты ў секцыях: матэматыка, фізіка, хімія; біялогія, экалогія, геаграфія; гісторыя, краязнаўства; літаратура і мастацтва; тэхнічная творчасць; захапленні і хобі.