25 студзеня 2022 года ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нагрудных знакаў членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і рэпрадукцый дыпломаў акадэмікам і членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, выбраным у снежні 2021 года.
Як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, «сягоння перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ўсёй навуковай супольнасцю пастаўлены вялікія задачы, нам неабходна мець буйныя, прарыўныя рэзультаты». Уладзімір Гусакоў звярнуў увагу на тое, што нававыбраным членам Акадэміі неабходна актыўней рыхтаваць будучых дактароў і кандыдатаў навук, мець свае навуковыя школы. А гэта – вялікая група вучняў, буйныя прарыўныя распрацоўкі і вынікі. Старшыня Прэзідыума падкрэсліў, што «падрыхтоўка навуковых кадраў – задача нумар адзін», і заклікаў вучоных нацэльваць свае навуковыя калектывы на павышэнне эфектыўнасці навуковых пошукаў, на стварэнне сучасных тэхналогій і іх шырокае ўкараненне.