Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі віншую навуковую супольнасць з Днём беларускай навукі. У гэтым годзе свята – трайное.
1100 гадоў таму, у студзені 1922 года, быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) – першая дзяржаўная навуковая ўстанова Беларусі ў найноўшай яе гісторыі, на базе якой была заснавана Беларуская акадэмія навук. Іменна Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету народ з яго мовай, гісторыяй, эканомікай, краіну з яе ўнікальнай прыродай і самабытнай культурай. Таму ў Дзень беларускай навукі ў гэтым годзе мы святкуем адначасова 100-годдзе беларускай акадэмічнай навукі і юбілей Інбелкульта.
Унёсак вучоных у развіццё краіны мае выключнае значэнне. Беларускія даследчыкі паспяхова працуюць у цэлым шэрагу важнейшых, прыярытэтных напрамкаў. У выніку з дапамогай навуковых дасягненняў Беларусь забяспечвае рашэнне многіх маштабных фундаментальных і практычных задач. Цеснае ўзаемадзеянне акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі дае вынікі, запатрабаваныя ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, іншых сферах грамадскага развіцця.
Яркае таму пацвярджэнне – «Топ-10» найбольш значных дасягненняў у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Па выніках 2021 года ў яго ўвайшлі рэзультаты самага высокага ўзроўню вучоных Акадэміі навук! Яны ахопліваюць галіны фізікі і матэрыялазнаўства, парашковай металургіі і хіміі новых матэрыялаў, генетыкі і захавання біялагічнай разнастайнасці, фармацэўтыкі і прыродаахоўных тэхналогій, гуманітарных і аграрных навук.
Акадэмія навук з поспехам завяршыла чарговы год. Дасягнуты ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Многія вучоныя былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод, адзначаны прэміямі НАН Беларусі. Навуковая супольнасць краіны выбрала новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі – гэта адна з яркіх падзей для ўсёй навуковай сферы, найвышэйшы рубеж у працы вучоных.
Упэўнены, што безупынны творчы пошук вучоных усіх напрамкаў дазволіць забяспечыць дасягненне пастаўленых навуковых мэт.
Жадаю вам, дарагія калегі і сябры, новых творчых поспехаў, апераджальных ідэй і руху толькі наперад.
Здароўя і шчасця вам і вашым блізкім!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік