Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.01.2022

Палярнікі павіншавалі вучоных з Днём навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі

Ад імя ўдзельнікаў 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі ўсім вучоным, даследчыкам і работнікам навуковай сферы краіны.

Тэкст віншавання:

Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні ад каманды 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі са знамянальнымі для нашай краіны падзеямі – 100-гадовым юбілеем беларускай акадэмічнай навукі, юбілеем першага Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і Днём беларускай навукі!

100 гадоў таму была заснавана першая дзяржаўная навуковая ўстанова рэспублікі – Інстытут беларускай культуры, што паслужыла кропкай адліку гісторыі станаўлення і развіцця нацыянальнай акадэмічнай навукі.

За векавую гісторыю беларуская навука ўзбагаціла свет цэлай плеядай выдатных вучоных, адкрыццямі сусветнага значэння, дзіўнымі вынаходніцтвамі і сучаснымі тэхналогіямі, аказала вялізны ўплыў на развіццё нашага грамадства і краіны ў цэлым.

Сучаснае пакаленне беларускіх вучоных паспяхова працягвае і развівае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў. Ваша праца і бясцэнны багаж ведаў з’яўляюцца асновай дабрабыту і дзяржаўнасці нашай краіны, чыё існаванне немагчыма сабе ўявіць без навукова-тэхнічнага развіцця.

Юбілейны год нацыянальнай акадэмічнай навукі мы сустракаем у Антарктыцы новымі навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі: паспяхова рэалізуюцца нацыянальная праграма навуковых даследаванняў і міжнародныя праекты, укараняюцца сучасныя прыборныя комплексы і вымяральныя сістэмы, створаныя беларускімі вучонымі, уведзены ў эксплуатацыю новыя сродкі транспарту і сувязі, праводзіцца комплекс інжынерна-тэхнічных работ па падрыхтоўцы першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі да пераходу на круглагадовае функцыянаванне.

Рэалізацыя праектаў такога маштабу і ўзроўню пад сілу толькі той краіне, што праводзіць паслядоўную палітыку міру і згоды, клапоціцца пра перспектывы свайго дынамічнага развіцця і інтэлектуальнага прагрэсу, мае багаты навуковы патэнцыял і працалюбівы народ!

Навука – гэта тое, што падымае нашы галовы вышэй, а праца вучонага – гэта заўсёды цікавы, нялёгкі занятак, які ва ўсе часы, нягледзячы ні на што, выклікае глыбокую павагу.

Дзякуй вам за адданасць навуцы, за вашу актыўную, мэтанакіраваную працу, за ўнёсак у айчынную і сусветную навуку!

Няхай навука ў нашай краіне развіваецца і прыцягвае ўсё болей і болей таленавітых, вынаходлівых, мэтанакіраваных людзей, а ваша высакародная праца не застанецца незаўважанай і будзе адзначана па заслугах усеагульным прызнаннем!

Жадаем вялікіх мэт і памкненняў, вялікіх магчымасцей і прарываў, смелых ідэй і ўчынкаў, геніяльных думак і адкрыццяў, міру, моцнага здароўя і шчасця!

У гонар 100-гадовага юбілею беларускай акадэмічнай навукі на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь і флаг лідара перадавой навуковай думкі нашай краіны – Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Каманда 14 БАЭ:
Начальнік БАЭ Аляксей Гайдашоў
Начальнік базы Аляксей Хаткевіч
Галоўныя спецыялісты:
Уладзімір Несцяровіч
Артур Івашка
Урач-хірург Сяргей Пунінскі
Вядучыя спецыялісты:
Аляксандр Абатурын
Мікалай Зінькевіч
Ягор Корзун
Сяргей Люты
Ігар Аляксееў
Юрый Падшывалаў