Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.01.2022

БРСМ і НАН Беларусі рэалізуюць сумесны інтэрнэт-праект «Навука-квіз»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі далі старт рэспубліканскаму інтэрнэт-праекту «Навука-квіз», прымеркаванаму да Дня беларускай навукі.

У гульнёвай форме моладзі прапануецца прайсці своеасаблівы шлях, звязаны з гісторыяй беларускай навукі, а таксама разгадаць займальныя навуковыя галаваломкі. Усяго інтэрнэт-праект «Навука-квіз» акумулюе 20 пытанняў рознай складанасці.

Праект рэалізуецца ў перыяд з 27 па 30 студзеня на платформе адукацыйнага анлайн-сервіса для стварэння крыжаванак і лагічных гульняў. Паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні можна, выкарыстоўваючы любы гаджэт – ноўтбук, смартфон і інш. Спасылка для праходжання квіза размешчана ва ўсіх цэнтральных пабліках БРСМ у сацсетках «УКантакце», Instagram, Facebook і месенджары Telegram. Кожны ахвочы можа зайсці на платформу, прайсці квіз і за лепшыя паказчыкі (колькасць правільных адказаў) атрымаць прыз.

Пры роўнай колькасці балаў пераможца вызначаецца па найменшым часе, затрачаным на праходжанне квіза.


Тэгi
#праекты