Дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавала да Дня беларускай навукі і 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі віртуальную прэзентацыю «Гісторыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: малавядомыя фотадакументы».
У прэзентацыі прадстаўлена больш за 90 лічбавых фотакопій арыгіналаў дакументаў з фондаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД) і Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Многія з прадстаўленых фотадакументаў дэманструюцца ўпершыню і пазначаны грыфам «асабліва каштоўныя».
У фотаэкспазіцыі выкарыстоўваюцца таксама фатаграфіі і дакументальныя матэрыялы з Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і навуковай, вытворча-практычнай газеты «Навука».
Беларуская навука прайшла доўгі і складаны шлях, з бліскучымі адкрыццямі і вялікімі здзяйсненнямі. Прэзентацыя дазволіць пазнаёміцца з найбольш цікавымі вехамі ў яе гісторыі.
З Днём беларускай навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі!