28 студзеня 2022 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова са Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
Былі абмеркаваны пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе, адбыўся абмен думкамі па пытаннях развіцця навукі і інавацыйнага развіцця эканомік краін Саюза. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў, што сёння навука нацэлена на эканоміку краіны. «Акадэмія навук сёння забяспечвае навуковае суправаджэнне шэрагу навуковых сектараў эканомікі: развіццё біятэхналагічнай галіны і авіякасмічнай сферы, эксплуатацыя Беларускай АЭС і іншыя вядучыя напрамкі. Сягоння перад вучонымі стаяць новыя задачы па распрацоўцы ўласнай вакцыны і стварэнні цэнтра вірусалогіі, каб быць гатовымі да новых выклікаў і пагроз», – падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Уладзіміра Гусакова і беларускую навуковую і акадэмічную супольнасць з Днём беларускай навукі і 100-гадовым юбілеем беларускай акадэмічнай навукі. Старшыня Калегіі ўручыў Ганаровыя граматы ЕЭК прадстаўнікам навуковай супольнасці Беларусі за іх унёсак у навуковае ўзаемадзеянне ў рамках Саюза: Сяргею Чыжыку, першаму намесніку Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміку; Ірыне Старавойтавай, першаму намесніку Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь; Эміліі Каламіец, генеральнаму дырэктару дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», акадэміку; Анатолію Белавусу, намесніку генеральнага дырэктара па навукова-тэхнічных праграмах і навуковай рабоце ААТ «Інтэграл» – кіраўнічай кампаніі холдынга «Інтэграл», члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару. Вучоныя ўдастоены высокіх узнагарод за значны асабісты ўнёсак у папулярызацыю ідэй еўразійскай інтэграцыі, удзел у распрацоўцы праектаў міжнародных дагавораў і актаў, што складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.