Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.02.2022

Беларускія і расійскія вучоныя абмяркуюць праблемы лічбавай рэчаіснасці

Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Інстытут прыкладной матэматыкі імя М.У. Келдыша Расійскай акадэміі навук правядуць 3–4 лютага 2022 г. (г. Масква, РФ) V сумесную беларуска-расійскую навукова-практычную канферэнцыю «Праектаванне будучага і гарызонты лічбавай рэчаіснасці».

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрошаны кіраўнікі, бізнесмены, вучоныя, выкладчыкі ВНУ, усе зацікаўленыя ў вывучэнні і рашэнні пытанняў лічбавай будучыні. На форуме плануецца абмеркаваць шырокі комплекс праблем актуальнага культурна-цывілізацыйнага развіцця, перш за ўсё ў кантэксце інавацыйнай сацыяльнай дынамікі і праектавання мадэлі ўстойлівай будучыні народаў Беларусі і Расіі.

Сярод тэм, што будуць узняты вучонымі дзвюх краін, філасофскія праблемы цывілізацыйнага развіцця сучаснага свету; месца Беларусі і Расіі ў глабальных цывілізацыйных працэсах; станаўленне і перспектывы развіцця глабальнага соцыуму ў лічбавую і постпандэмічную эпоху; стратэгія развіцця лічбавага грамадства і лічбавай эканомікі ў перманентна зменлівым свеце. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена такім тэмам, як стратэгія і напрамкі тэхналагічнай мадэрнізацыі, звязаныя з ёй рызыкі і выклікі, чалавек у эпоху штучнага інтэлекту і робататэхнічнай рэвалюцыі, а таксама перспектывы і рызыкі развіцця сучаснай цывілізацыі. У працэсе вочных пасяджэнняў будзе весціся відэатрансляцыя і забяспечана магчымасць анлайн удзелу.

Адрас правядзення канферэнцыі: г. Масква, Дзелавы і культурны комплекс Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, вул. Марасейка, д. 17/6.

Падрабязнасці на сайце Інстытута філасофіі НАН Беларусі: http://philosophy.by/ru/event/2022-02-03-04/