Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.02.2022

Запрашаем на курс «Камерцыялізацыя вынікаў навуковай дзейнасці» ў ІПНК

ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» 9-10 лютага 2022 г. праводзіць навучальны курс па праграме «Камерцыялізацыя вынікаў навуковай дзейнасці» (16 гадзін).

Запрашаем аспірантаў, выкладчыкаў, даследчыкаў і супрацоўнікаў навуковых арганізацый НАН Беларусі прайсці навучанне. У рамках навучальнага курса будуць разглядацца наступныя пытанні:
- бухгалтарскія (фінансава-эканамічныя) аспекты камерцыялізацыі аб’екта інтэлектуальнай уласнасці (АІУ);
- паняцці і спосабы камерцыялізацыі АІУ (уступка, ліцэнзаванне, франчайзінг, іншыя формы камерцыйнага выкарыстання);
- кошт АІУ у працэсе камерцыялізацыі. Метады ацэнкі кошту АІУ. Асаблівасці фарміравання кошту на АІУ пры ўступцы і ліцэнзаванні. Кошт ліцэнзіі;
- асаблівасці камерцыялізацыі асобных АІУ. Праблемы размеркавання правоў на АІУ;
- паняційны апарат, юрыдычныя аспекты камерцыялізацыі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
- палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для УВА і навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь;
- праблема прававога рэгулявання камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці;
- практычныя аспекты камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці.

Навучанне праводзяць:
Лосеў Сяргей Сяргеевіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін УА «БГЭУ», вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;
Нечапурэнка Юрый Васільевіч, кандыдат хімічных навук, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела Установы БДУ «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем»;
Гурко Вераніка Барысаўна, кандыдат эканамічных навук, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт»;
Міюсаў Уладзімір Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі»;
Бушук Ганна Уладзіміраўна, менеджар патэнтнага бюро ААТ «БелБрэндКансалт», ацэншчык.

Кожнаму ўдзельніку выдаецца даведка аб навучанні дзяржаўнага ўзору.
Кошт навучання – 140 рублёў.
Навучанне вочнае, дапускаецца навучанне ў анлайн-фармаце.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Радыяльная, 36, аўд. 47. Час правядзення: 9.00 – 15.20.

Для праходжання навучання неабходна папярэдне зарэгістравацца не пазней за 08.02.2022 і адправіць заяўку ў фармаце WORD на электронны адрас: training.itsp.nas@gmail.com. Дадатковую інфармацыю па пытаннях удзелу ў навучанні можна атрымаць па тэлефоне: (029) 363 86 92 ці па e-mail: training.itsp.nas@gmail.com.

Тэгi
#курсы