Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.02.2022

Адбылася нарада па выніках праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў галіне абароны

3 лютага 2022 г. у НАН Беларусі адбылася нарада па выніках работы міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь – дзяржаўных заказчыкаў праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ад Рэспублікі Беларусь у галінах абароны, бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і абароннай прамысловасці ў 2021 годзе.

У ходзе нарады былі падведзены папярэднія вынікі названых праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў 2021 годзе, разгледжаны вынікі выканання міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2021 годзе па праграмах і мерапрыемствах Саюзнай дзяржавы і пытанні падрыхтоўкі праектаў канцэпцый новых праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па гэтых напрамках. Таксама былі абмеркаваны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і ваенна-тэхнічнай сферах.

Тэгi
#нарады