Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2022

У гонар 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі ў НАН Беларусі ўзнагародзілі лепшых вучоных і даследчыкаў краіны

4 лютага 2022 года ў НАН Беларусі адбыўся рэспубліканскі сход навуковай супольнасці, прысвечаны 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі і Дню беларускай навукі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя вучоныя, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, ВНУ Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

З падрабязным дакладам, прысвечаным 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі, выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Лепшым вучоным і даследчыкам краіны ўручылі ўзнагароды вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Ад НАН Беларусі былі ўзнагароджаны аўтарскія калектывы, працы якіх увайшлі ў ТОП-10 дасягненняў акадэмічных вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2021 год.

Сярод высокіх гасцей, што прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, першы намеснік Старшыні Выканкама СНД Леанід Анфімаў, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Аляксандр Гучок, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вядучыя вучоныя краіны, прадстаўнікі навуковай супольнасці.

4 лютага 2022 года на трох пляцоўках (адкрытая пляцоўка перад будынкам Прэзідыума, фае 1-га і 2-га паверхаў і пастаянная выстава НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці» ў правым крыле першага паверха) была арганізавана выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Арганізацыі НАН Беларусі прадставілі каля 200 распрацовак і тэхналогій, усяго вучоныя і даследчыкі краіны прадэманстравалі каля 400 новых інавацыйных і навуковых распрацовак.


Тэгi
#сход