Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2022

Па выніках 2021 года адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых вучоных Акадэміі навук

7 лютага 2022 года ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання вялікай групы вучоных НАН Беларусі па выніках 2021 года.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў нагрудныя знакі ўзнагароды імя У.М. Ігнатоўскага НАН Беларусі, нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Ганаровыя граматы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Падзякі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Узнагароды былі ўручаны таксама лаўрэатам шэрагу акадэмічных конкурсаў: на саісканне прэмій НАН Беларусі 2021 года, на саісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2021 года і штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2021 год.

Дыпломы лаўрэатаў былі ўручаны і пераможцам конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2021 года ў СМІ.