Беларускі саюз жанчын і НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Круглым стале «Сучасная жанчына: адукацыя, прафесія, кар’ера», які прымеркаваны да Міжнароднага дня жанчын у навуцы і адбудзецца 11 лютага 2022 года па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 216, 2-і паверх). Пачатак мерапрыемства ў 15.00.
Мэты мерапрыемства – актуалізаваць праблему гендарнага дысбалансу ў розных сферах занятасці ў Рэспубліцы Беларусь, зрабіць акцэнт на асаблівасцях выбару будучай прафесіі дзяўчатамі, прыцягнуць увагу да тэмы ўдзелу дзяўчат і жанчын у навуковых таварыствах і іншых аб’яднаннях навуковага профілю школьнага і ўніверсітэцкага перыядаў навучання па STEM-напрамках (навука, тэхналогіі, інжынерыя і матэматыка), выбару жанчынамі навукі ў якасці прафесійнай дзейнасці. Жанчыны складаюць 26,7% выпускнікоў навучальных устаноў па спецыяльнасцях, звязаных з навукай, тэхналогіямі, інжынерыяй і матэматыкай, што сведчыць пра неабходнасць іх далейшага прасоўвання ў гэтых галінах.
Міжнародны дзень жанчын у навуцы быў заснаваны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 22 снежня 2015 года. Яго місія палягае ў тым, каб аб’яднаць намаганні дзяржаў-членаў ААН для прасоўвання паўнацэннага і раўнапраўнага ўдзелу жанчын у працэсах адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, занятасці і прыняцця рашэнняў у сферы навукі; ліквідацыі ўсіх праяў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын; правядзення навукова-адукацыйнай палітыкі; садзейнічання больш шырокаму прыцягненню жанчын да сферы навукі; заахвочвання развіцця жанчынамі навуковай кар’еры і прызнання дасягненняў жанчын у навуцы.
Для ўдзелу ў Круглым стале неабходная папярэдняя рэгістрацыя (да 10 лютага ўключна): прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць), месца працы, пасада, кантактныя даныя (e-mail., тэл.) па нумары: +375 29 5625729 або на адрас: alesia.salaviej@gmail.com