11 лютага 2022 года прайшло пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі з удзелам кіраўнікоў.
Галоўнае пытанне для разгляду: як арганізацыі НАН Беларусі выканалі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў мінулым годзе. З дакладам выступіла начальнік Галоўнага планава-фінансавага ўпраўлення апарата НАН Беларусі Надзея Сцяпанава.
У цэлым па НАН Беларусі за студзень-снежань 2021 г. планавыя паказчыкі і мэтавыя індыкатары выкананы.
Як канкрэтна спрацавалі арганізацыі, якія маюць навуковыя вынікі, з якімі праблемамі сутыкнуліся і як будуць іх вырашаць, даклалі кіраўнікі Аддзяленняў навук.