Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.02.2022

Вучоным года НАН Беларусі розных гадоў уручылі медалі

14 лютага 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў медалі «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» пераможцам конкурсу «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Высокую ўзнагароду атрымалі:
- пераможца конкурсу 2017 года Эмілія Іванаўна Каламіец, член-карэспандэнт, доктар біялагічных навук, прафесар, генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі»  дырэктар ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі»;
- пераможца конкурсу 2018 года Мікалай Станіслававіч Казак, акадэмік, доктар фізіка-матэматычных навук, генеральны дырэктар ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»;
- пераможца конкурсу 2019 года Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі;
- пераможца конкурсу 2020 года Уладзімір Янокавіч Агабекаў, акадэмік, доктар хімічных навук, прафесар, загадчык аддзела Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі;
- пераможца конкурсу 2021 года Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка, акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафесар, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў таксама ўручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Фёдару Прывалаву, генеральнаму дырэктару РУП «НПЦ НАН Беларусі па земляробстве».

Акадэміку Уладзіміру Агабекаву ўручана Спецыяльная прэмія Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.