Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.02.2022

З 21 па 28 лютага 2022 года Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

З 21 па 28 лютага пройдуць круглыя сталы, прэзентацыі, інтэрактыўныя заняткі, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы.

У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з базавых нацыянальных каштоўнасцей з’яўляецца беларуская мова. У гэтым годзе да Дня роднай мовы ў НАН Беларусі прымеркаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў.

З праграмай мерапрыемстваў можна пазнаёміцца тут.