Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2022 г. з 13:00 да 14:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к. 110).
Усе жадаючыя могуць напісаць дыктоўку ў рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/86490866006
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю (да 19 лютага ўключна) па спасылцы: https://forms.gle/um3x8yV71FiR4bub9
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю.
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
Аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com або па тэлефоне: +375 17 270-04-74.