11 лютага пярвічнымі арганізацыямі ГА «Беларускі саюз жанчын» Савета Рэспублікі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праведзены круглы стол «Сучасная жанчына: адукацыя, прафесія, кар’ера», прымеркаваны да Міжнароднага дня жанчын у навуцы, заснаванага рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 22 снежня 2015 г.
Удзельнікі абмеркавалі пытанні гендарнага дысбалансу ў працоўнай сферы Беларусі, гендарнай сацыялізацыі і асаблівасцей выбару прафесіі, узроставай і гендарнай спецыфікі STEM-адукацыі для школьнікаў, прааналізавалі вопыт прафесійнай дзейнасці жанчын-вучоных на прыкладзе іх асабістых гісторый.