Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.03.2022

Кнігі Выдавецкага дома «Беларуская навука» адзначаны ў сямі намінацыях Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»

У рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Выдавецкі дом «Беларуская навука» адзначаны ў сямі намінацыях.

Намінацыя «Залатыя скрыжалі» стала пераможнай для акадэмічнага Выдавецкага дома, у ёй не было роўных кнізе Л. Казлова «Стагоддзі на картах».

У намінацыі «ЛІТ-фармат» дыпломам ІІ ступені адзначаны раман У. Гніламедава «Пасля вайны».

У намінацыі «Арт-кніга» дыплом І ступені ў выдання А. Лакоткі «Над нівамі роднай зямлі: альбом малюнкаў і графікі».

Намінацыя «Навука і веды» таксама прынесла дыплом І ступені за кнігу «У пошуках папараць-кветкі…» калектыву аўтараў з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і мастакоў з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Намінацыя «Фотапогляд» стала паспяховай і прынесла дыплом ІІ ступені альбому «Максім Танк» (укладальнік – М. Мікуліч).

У намінацыі «Садружнасць» дыплом І ступені атрымала кніга «Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах» (аўтары – Л. Квілінкова, У. Саковіч).

У намінацыі «Беларусь помніць» адзначаны адразу дзве кнігі Выдавецкага дома «Беларуская навука»: дыплом ІІ ступені атрымала кніга «Беларусь у полымі 1941 года: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны», а спецдыплом – кніга І. Катлярова «Война – время подвигов и трагедий. Хроника событий Великой Отечественной войны».