Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.03.2022

Сустрэча з саветнікам Кітайскай Народнай Рэспублікі

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася сустрэча з саветнікам Кітайскай Народнай Рэспублікі Ло Шысюн.

Дырэктар інстытута В.Л. Лакіза расказаў пра супрацоўніцтва паміж вучонымі дзвюх краін, ужо выкананыя сумесныя навуковыя праекты, выданне на кітайскай мове кнігі «Беларусь: страницы истории», а таксама пра новую манаграфію супрацоўніка інстытута І.Ю. Варанковай «Беларусь и Китай: общие страницы военной истории (1921–1960 гг.)».

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі далейшыя перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў навуковай і адукацыйнай сферах, а таксама выказаліся пра неабходнасць актывізацыі сумеснай работы па ўмацаванні і паглыбленні прафесійных і сяброўскіх адносін, арганізацыі сумесных навукова-практычных мерапрыемстваў, падрыхтоўцы публікацый пра знакавыя для краін падзеі, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці.

Для Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі былі перададзены некалькі кніжных выданняў, сярод якіх «Беларусь и Китай: общие страницы военной истории (1921–1960 гг.)», «Полацк у гісторыі і культуры Еўропы», «Археологическая научно-музейная экспозиция НАН Беларуси».