Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.03.2022

Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў гарадскога Фестывалю даследчых работ навучэнцаў V-VII класаў «Спасціжэнне. Творчасць. Адкрыццё»

30 сакавіка 2022 года ў НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў гарадскога Фестывалю даследчых работ навучэнцаў V-VII класаў «Спасціжэнне. Творчасць. Адкрыццё».

Фестываль праходзіў у цесным супрацоўніцтве з Саветам маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемствах Фестывалю прынялі ўдзел амаль дзве сотні навучэнцаў V-VII класаў сталічных устаноў адукацыі, якія прадставілі на разгляд свае даследчыя работы, рэкамендаваныя ўпраўленнямі па адукацыі адміністрацый раёнаў горада Мінска. Мэта Фестывалю – станаўленне сістэмы метадычнай падтрымкі даследчай дзейнасці і прэзентацыі даследчых работ навучэнцамі V-VII класаў з улікам спецыфікі правядзення вучнёўскіх даследаванняў у названым узросце, распрацоўка крытэрыяў ацэнкі навучальных вынікаў. Удзельнікі выступалі ў трох секцыях: прыродазнаўчыя, тэхнічныя, гуманітарныя навукі.

За падтрымку ў правядзенні гарадскога Фестывалю даследчых работ навучэнцаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі быў узнагароджаны Ганаровай граматай.