Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.03.2022

6 красавіка адбудуцца XXVII Годнеўскія чытанні

6 красавіка 2022 года ў 10.00 у ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, актавая зала – к. 141) адбудуцца XXVII Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць акадэмік НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар, загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Рашэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч з лекцыяй «Біялагічна актыўныя рэчывы другаснага метабалізму раслін».

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць НАН Беларусі, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі, ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі» і Беларускае грамадскае аб’яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў.

Тэгi
#лекцыі