Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.03.2022

Адбылася прэзентацыя манаграфіі «Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921 – 1953 гг.»

У рамках ХХІХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя манаграфіі «Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921 -1953 гг.».

Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай даследчай дзейнасці аўтарскага калектыву Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў рамках выканання дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў.

Перад прысутнымі выступілі рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь В.В. Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л. Лакіза, а таксама прадстаўнікі аўтарскага калектыву: загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі С.А. Траццяк і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі В.М. Бароўская.

Перавыданне і шырокая папулярызацыя навуковай працы ў рамках Года гістарычнай памяці мае важнае значэнне і накіравана на фарміраванне гістарычнай свядомасці, захаванне гістарычнай памяці.

У двухтомным выданні ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі асвятляецца шэраг складаных праблем айчыннай гісторыі першай паловы ХХ стагоддзя. У гісторыка-дакументальным нарысе аналізуюцца розныя аспекты ўплыву Рыжскага міру 1921 года і створанай ім геапалітычнай сітуацыі на гістарычны лёс беларускага народа. Большая частка матэрыялаў уводзіцца ў навуковы абарот упершыню. Выданне адрасавана гісторыкам-даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.