Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.04.2022

Дырэктару Інстытута прыкладной фізікі ўручылі нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

На апаратнай нарадзе 4 красавіка 2022 года першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык уручыў нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Міхаілу Хейфецу, дырэктару Інстытута прыкладной фізікі, доктару тэхнічных навук, прафесару, за шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць, значны ўнёсак у развіццё тэарэтычных асноў праектавання тэхналогій і абсталявання навукаёмістай вытворчасці, распрацоўку метадаў кантролю і кіравання ўласцівасцямі матэрыялаў і паверхняў вырабаў машынабудавання і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.