Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.04.2022

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала РВУП «Акадэмфарм»

8 красавіка 2022 года Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала РВУП «Акадэмфарм», пазнаёмілася з вытворчасцю і правяла сустрэчу з калектывам.

Наталля Качанава адзначыла ўнёсак АКАДЭМФАРМ у развіццё беларускай фармацэўтыкі, падзякавала камандзе за добрую працу, станоўча выказалася пра ўмовы працы і заработную плату на прадпрыемстве. Спікер канстатавала: прадпрыемства займаецца распрацоўкай прэпаратаў, якія сёння патрэбны людзям. Наталля Качанава адзначыла, што ўсе дагаворы па пастаўках лекавых прэпаратаў у краіну застаюцца ў сіле, што дазваляе не апасацца дэфіцыту.

У той жа час Наталля Качанава нагадала пра неабходнасць прытрымлівання ў фармацэўтыцы курсу на імпартазамяшчэнне, з чым паспяхова спраўляецца АКАДЭМФАРМ, займаючыся не толькі выпускам, а і распрацоўкай лекавых сродкаў. Каштоўнасць такога падыходу – у змяншэнні залежнасці ад замежных паставак і захаванні даступнага для насельніцтва кошту на лекі. У рамках сустрэчы дырэктар АКАДЭМФАРМ расказаў журналістам пра пазіцыі, запланаваныя да выпуску ў бліжэйшы час. Юрый Мікіцкі падкрэсліў, што асноўны акцэнт у асартыменце прадпрыемства зроблены на прэпаратах, нацэленых на паляпшэнне якасці і павышэнне працягласці жыцця людзей.