Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.04.2022

У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў вучоныя ўсклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе Трасцянец

11 красавіка 2022 года, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, вучоныя ўсклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе Трасцянец.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, старшыня пярвічнай арганізацыі РДГА «Веды» ў НАН Беларусі В.Л. Гурскі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л. Лакіза, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі С.С. Юрэцкі, а таксама актывы Інстытута эканомікі НАН Беларусі і Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Яны ўшанавалі памяць вязняў канцлагераў і абмеркавалі важнасць захавання памяці пра ахвяры фашысцкага генацыду на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Тэгi
#памяць