У Інстытуце эканомікі НАН Беларусі адбыўся метадалагічны семінар «Метадалогія і інструментальныя метады аналізу і прагназавання ўплыву знешніх і ўнутраных фактараў на эканамічны рост з выкарыстаннем табліц “Выдаткі – Выпуск”».
У семінары, акрамя навуковых супрацоўнікаў Інстытута эканомікі, прынялі ўдзел знешнія эксперты з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у распрацоўцы найважнейшых дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Адкрываючы мерапрыемства, дырэктар Інстытута эканомікі, д.э.н., дацэнт Васіль Гурскі падкрэсліў асаблівую важнасць выпрацоўкі метадалогіі і канкрэтных прыкладных інструментаў аналізу і прагназавання для вызначэння колькаснага ўплыву змен, што адбываюцца на знешнім контуры рэспублікі, і мер, якія прымае ўрад, на дынаміку эканамічнага росту Беларусі. Такія інструменты павінны забяспечваць комплексны падыход да выбудоўвання нацыянальнай эканамічнай палітыкі на сучасным этапе эканамічнага развіцця.
З дакладамі па метадалогіі аналізу і прагназавання ўплыву знешняга і ўнутранага попыту на дынаміку ВУП, па выкарыстанні міжрэгіянальных табліц «Выдаткі Выпуск» для аналізу глабальных, рэгіянальных і нацыянальных вытворчых ланцужкоў, па ацэнцы мультыплікатыўных эфектаў для беларускай эканомікі на аснове матрыц сацыяльных рахункаў выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута эканомікі, к.э.н Аляксандр Гатоўскі, загадчык кафедры эканомікі БДУІР, к.э.н., дацэнт Уладзімір Пархіменка, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Красоўскі.
Па выніках прадстаўленых дакладаў і наступнага іх абмеркавання знешнімі экспертамі і калектывам Інстытута былі вызначаны методыкі варыянтных прагнозных разлікаў для сённяшніх умоў развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь, выяўлены найбольш адчувальныя да змен знешняга і ўнутранага попыту, найбольш значныя для беларускай эканомікі сектары і галіны, якія патрабуюць першачарговай увагі і прыняцця рашэнняў па іх падтрымцы, апісаны ўмовы забеспячэння збалансаванасці эканамічнага росту з улікам змяненняў і структуры нацыянальнай эканомікі.
Вынікі мерапрыемства будуць выкарыстаны пры выкананні навукова-даследчых работ і выпрацоўцы прапаноў па заданнях органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.