З 24 сакавіка па 14 красавіка 2022 г. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Факультэтам філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускім філасофскім таварыствам у рамках алімпіяды па філасофіі 2022 правялі для вучняў старэйшых класаў конкурс эсэ на замежных мовах.
У папярэднія гады конкурс праходзіў у рамках адборачнага этапу Міжнароднай алімпіяды па філасофіі для школьнікаў, арганізаванай Міжнароднай федэрацыяй філасофскіх таварыстваў пры падтрымцы ЮНЕСКА, таму і ў гэтым годзе праводзіўся па правілах Міжнароднай алімпіяды.
Конкурсныя работы можна было пісаць на англійскай, нямецкай, французскай мовах. У якасці задання вочнага этапу – напісанне эсэ па адным з 4 прапанаваных фрагментаў арыгінальных філасофскіх тэкстаў, час напісання работы – 120 хвілін. У адпаведнасці з традыцыямі Міжнароднай алімпіяды па філасофіі прапанаваныя тэмы ахопліваюць розныя гістарычныя перыяды і культурныя традыцыі, а таксама розныя прадметныя галіны філасофскіх ведаў: разважанні старажытнагрэчаскага філосафа Арыстоцеля (384–322 до н.э.) аб магчымасці існавання чалавека па-за грамадствам, фрагмент тэксту сярэдневяковага мысліцеля Аўрэлія Аўгусціна (354–430) аб прыродзе часу, разважанні нямецкага філосафа Імануіла Канта (1724–1804) аб умовах спынення войнаў і дасягненні «вечнага міру», цытата французскага філосафа Жыля Дэлёза (1925–1995) аб праблеме выказвання і магчымасці маўчання.
Работы ўдзельнікаў конкурсу ацэньваліся «ўсляпую» конкурснай камісіяй у складзе навуковых супрацоўнікаў Інстытута філасофіі і выкладчыкаў кафедры філасофіі культуры БДУ, кожная работа чыталася мінімум трыма членамі журы.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў рамках ІІ Канферэнцыі Беларускага філасофскага таварыства, лаўрэаты конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.
Дыплом 1-й катэгорыі:
Няфёдаў Ілля – ДУА «Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава»
Дзенісевіч Вікторыя – ДУА «Гімназія № 40 г. Мінска»
Дыплом 2-й катэгорыі:
Краўчанка Дар’я – ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска»
Скоблік Юлія – ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»
Басава Дар’я – ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»
Асташкевіч Марыя – ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»
Аўдзіевіч Юлія – ДУА «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта г. Мінска»
Дыплом 3-й катэгорыі:
Райціна Юлія – ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»
Фаміна Аляксандра – ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска»
Шаўцова Сафія – ДУА «Гомельскі гарадскі ліцэй № 1»
Дыплом з пахвальным водгукам:
Карніевіч Лізавета – ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Салігорска»
Мацкевіч Кацярына – выпускніца
Палазкова Мілена – ДУА «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3»
Палякова Аляксандра – ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Оршы»
Чайкун Паліна – ДУА «Гімназія № 1 г. Барысава»
Чыгір Лізавета – ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Салігорска»
Юрчанка Захар – ДУА «Гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня»
Сакабінзон Алена – ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя М. М. Гружэўскага г. Ашмяны»