20 красавіка 2022 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перамовы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій Цьяу Ван Мінем. У ходзе перамоў быў абмеркаваны бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і ВАНТ і вызначаны перспектыўныя напрамкі яго далейшага развіцця.
У ходзе перамоў дасягнута дамоўленасць, што НАН Беларусі і ВАНТ распрацуюць Дарожную карту навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. На думку бакоў, у яе павінны ўвайсці перспектыўныя навуковыя напрамкі, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Па выніках перамоў было адзначана, што беларускія і в’етнамскія вучоныя аднолькава разумеюць, што найважнейшыя задачы забеспячэння эканамічнага росквіту на сучасным этапе могуць быць вырашаны толькі на аснове навукі і інавацый. У сувязі з гэтым навуковыя кантакты вучоных дзвюх краін, акрамя паглыблення навуковых сувязей, накіраваны на рашэнне канкрэтных задач развіцця розных галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.