<p align="justify">
<img width="175" src="/rus/news/photo/20220421/20220421_2.jpg" align="left">Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Беларускае філасофскае таварыства 27 красавіка 2022 г. праводзяць Міжнародны круглы стол «Фенаменалогія міфа і рэлігіі М. Эліядэ і тэндэнцыі развіцця сучаснага рэлігіязнаўства: да 115-годдзя з дня нараджэння выбітнага мысліцеля».
</p>
<p align="justify">
Круглы стол прысвечаны выдатнаму рэлігіяведу ХХ ст., стваральніку Чыкагскай школы параўнальнага рэлігіязнаўства М. Эліядэ (1907–1986), які зрабіў значны ўнёсак у развіццё сучаснага рэлігіязнаўства, філасофіі міфа і гуманітарных навук у цэлым, а таксама ў распрацоўку пытання тэарэтычнага разгляду сучасных праблем рэлігійных ведаў.
</p>
<p align="justify">
Гэты круглы стол з’яўляецца першым мерапрыемствам падобнага тыпу ў Рэспубліцы Беларусь. Яго мэта – аб’яднанне навуковых інтэнцый вучоных розных краін для абмеркавання канцэпцыі філасофіі міфа і рэлігіі М. Эліядэ ў кантэксце развіцця фенаменалогіі, эпістэмалогіі і анталогіі рэлігіі, эксплікацыя спецыфікі і напрамкаў развіцця сучасных рэлігіязнаўчых і філасофскіх ведаў, розных рэлігіязнаўчых дыскурсаў і школ. У тэматычных рамках круглага стала будзе раскрыта філасофскае і культурнае значэнне спадчыны выбітнага румынскага рэлігіязнаўцы, філосафа і пісьменніка, разгледжаны магчымасці творчага выкарыстання яго ідэй як для развіцця гуманітарных навуковых ведаў, так і для асэнсавання актуальных праблем сучаснай цывілізацыі. У рабоце круглага стала прымуць удзел вядомыя вучоныя Беларусі і Расіі
</p>
<p align="justify">
Круглы стол пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце. Спасылка на падключэнне ў дыстанцыйным рэжыме прадастаўляецца па запатрабаванні. Для яе атрымання неабходна звярнуцца на адрас
kuksachou@philosophy.by
</p>
Запрашаем усіх ахвотных наведаць гэтае мерапрыемства.