У Год гістарычнай памяці ў рамках развіцця супрацоўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на базе інстытута прайшла сустрэча вучоных са слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай» у межах вывучэння імя дысцыпліны «Кіраванне змяненнямі і інавацыямі ў сацыяльнай сферы».
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза расказаў пра важнейшыя дасягненні акадэмічных вучоных у рамках выканання дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў за апошнія гады, у тым ліку па праграме «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы». Серыйныя і шматтомныя выданні «Славяне на территории Беларуси», «Древнейшие города Беларуси», «История белорусской государственности», «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі», «Актуальные вопросы истории и культуры», «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх», «Рижский мир в судьбе белорусского народа. 1921 – 1953 гг.» – гэта толькі некаторыя прыклады паспяховай калектыўнай работы супрацоўнікаў Інстытута гісторыі. Многія распрацоўкі вучоных-гуманітарыяў у галіне айчыннай гісторыі, археалогіі, антрапалогіі, бясспрэчна, маюць інавацыйны характар, актыўна выкарыстоўваюцца ў сацыяльнай сферы, адукацыі, культуры, турызме.
Пасля лекцыі слухачы Акадэміі кіравання наведалі Археалагічную навукова-музейную экспазіцыю «Развіццё археалагічнай навукі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Цыкл лекцый і сустрэч будзе прадоўжаны.