Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2022

Вучоныя-гуманітарыі ўзнагароджаны памятным знакам «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры»

На апаратнай нарадзе 25 красавіка 2022 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў уручыў памятны знак «У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры» прадстаўнікам арганізацый Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Высокай узнагароды вучоныя ўдастоены за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларускай навукі, плённую дзейнасць па ўмацаванні навуковага патэнцыялу краіны.

Сярод узнагароджаных Аляксандр Булыка, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», Валянцін Голубеў, загадчык Цэнтра ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Валерый Жук, галоўны навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», Ігар Капылоў, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», Аляксей Літвін, загадчык Цэнтра ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Станіслаў Нічыпаровіч, намеснік дырэктара РУП «Выдавецкі дом “Беларуская навука”», Іван Саверчанка, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», Віталь Калінковіч, загадчык сектара ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі».