Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.04.2022

НАН Беларусі падпісала шэраг Мемарандумаў з арганізацыямі Узбекістана

25 красавіка 2022 года першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык падпісаў Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан і НАН Беларусі, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі Узбекістана і НАН Беларусі па далейшым развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, адукацыі і падрыхтоўкі навуковых кадраў.

Дакументы падпісаны падчас візіту ў Ташкент беларускай урадавай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан і НАН Беларусі накіраваны на развіццё далейшай інтэграцыі навуковых і адукацыйных інстытутаў і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан у галіне адукацыі і навуковых даследаванняў, сумеснага навучання студэнтаў (магістрантаў, аспірантаў).

Мэта Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі Узбекістана і НАН Беларусі – садзейнічанне навукова-тэхнічнаму і інавацыйнаму супрацоўніцтву ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, далейшая інтэграцыя навуковых і адукацыйных інстытутаў, умацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Узбекістан і Рэспублікай Беларусь у сферы адукацыі і навуковых даследаванняў, сумеснай падрыхтоўкі навуковых кадраў.