Дырэктар Інстытута радыебіялогіі Ігар Чэшык, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута радыебіялогіі Аляксандр Нікіцін і загадчык сектара эколага-эканамічных даследаванняў Інстытута эканомікі Надзея Батава прынялі ўдзел у тэматычным пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці рэгіёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Мерапрыемства праводзілася ў адзначэнне Міжнароднага дня памяці пра Чарнобыльскую катастрофу, які быў заснаваны ААН па ініцыятыве Беларусі. Прадстаўнікі НАН Беларусі агучылі магчымыя напрамкі навуковых даследаванняў і супрацоўніцтва, практычная рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць паскоранаму развіццю раёнаў, пацярпелых ад гэтай аварыі. Вынікі абмеркавання будуць выкарыстаны ў рабоце ўрада і ПРААН па ўдасканаленні механізмаў двухбаковага партнёрства з мэтай садзейнічання ўстойліваму развіццю чарнобыльскіх рэгіёнаў Беларусі.