22 красавіка 2022 года ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбылася сустрэча з расійскім палітэканомам, кандыдатам эканамічных навук, старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў міжнароднай макраэканомікі і знешнепалітычных сувязей Інстытута эканомікі РАН, дацэнтам Кафедры палітычнай эканоміі і гісторыі эканамічнай навукі РЭУ імя Г. В. Пляханава Алегам Камолавым.
У рамках сустрэчы быў прачытаны даклад «Працэсы дэглабалізацыі ў сучасным свеце» і адбылося абмеркаванне калектыўнай манаграфіі «Деглобализация: кризис неолиберализма и движение к новому миропорядку», у якім прынялі ўдзел дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Савіных, даследчыкі, выкладчыкі, маладыя вучоныя, аспіранты. Дыскусія атрымалася прадметнай і плённай.
Відэазапіс сустрэчы даступны па спасылцы https://youtu.be/xvEdBIuGkNs