Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2022

Уручаны прэміі вучоным – пераможцам конкурсу НАН Беларусі і РАН 2022

26 красавіка Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыпломы беларускім вучоным, пераможцам конкурсу 2021 года на саісканне прэмій НАН Беларусі і РАН.

У галіне прыродазнаўчых навук прэміі прысуджаны за цыкл прац «Адсарбцыйныя матэрыялы на аснове мезапорыстых фасфатаў шматвалентных металаў: сінтэз, структура і прымяненне» калектыву беларускіх і расійскіх вучоных: супрацоўнікаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі і Інстытута хіміі і тэхналогіі рэдкіх элементаў і мінеральнай сыравіны імя І. У. Тананаева – адасобленага падраздзялення Кольскага навуковага цэнтра РАН.

У галіне тэхнічных навук з цыклам прац «Высокаэнергетычныя метады кіравання структурай і функцыянальнымі ўласцівасцямі сплаваў з памяццю формы для распрацовак перспектыўных тэхналогій у тэхніцы і медыцыне» пераможцамі сталі беларускія і расійскія вучоныя: супрацоўнікі Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прэмію РАН і НАН Беларусі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук вырашана прысудзіць за праект «Жыццё і дзейнасць акадэміка Я. Ф. Карскага (1860 – 1931). Навуковая спадчына ў архіўных дакументах» калектыву беларускіх і расійскіх вучоных: супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскага філіяла архіва РАН.

Прэміі НАН Беларусі і РАН прысуджваюцца раз у тры гады за найбольш значныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры правядзенні сумесных прац у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, што маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. Прысуджваюцца тры прэміі – па адной у кожнай з указаных галін. На конкурс могуць быць прадстаўлены працы або серыі сумесных прац, выкананыя калектывам вучоных з навуковых арганізацый НАН Беларусі і навуковых арганізацый і ВНУ Расійскай Федэрацыі.